УЗНАЙ ЦЕНУ

(pdf, doc, docx, rtf, zip, rar, bmp, jpeg) не более 4-х файлов (макс. размер 15 Мб)


↑ вверх
Тема/ВариантСТЫЛЁВАЯ АДМЕТНАСЦЬ РАМАНА "ХРЫСТОС ПРЫЗЯМЛІЎСЯ Ў ГАРОДНІ" (Белоруссия)
ПредметЛитература
Тип работыкурсовая работа
Объем работы25
Дата поступления12.12.2012
890 ₽

Содержание

УВОДЗІНЫ.......................... ГЛАВА І АСАБЛІВАСЦІ ЖАНРУ ТВОРА У.КАРАТКЕВІЧА 1.1 Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора 1.2 Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка рамана ГЛАВА ІІ СТЫЛЁВАЯ АДМЕТНАСЦЬ РАМАНА "ХРЫСТОС ПРЫЗЯМЛІЎСЯ Ў ГАРОДНІ" 2.1 Характарыстыка вобразаў рамана 2.2 Адметнасці мовы твора ЗАКЛЮЧЭННЕ СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Введение

У сучаснай беларускай прозе раман Ул. Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца. Яго адметнасць вызначаецца не толькі навізной жыццёвага і гістарычнага матэрыялу, але і арыгінальнасцю вобразнага ўвасаблення падзей далёкага мінулага, уменнем пераасэнсаваць іх з пазіцый нашай сучаснасці, прыдаць фактам гістарычнай рэчаіснасці непаўторны нацыянальны каларыт, надзённасць гучання. У гэтых адносінах новы твор істотна пашырае ідэйную і маральную праблематыку прозы Ул.Караткевіча, адкрывае перад ім новыя перспектывы, новыя творчыя далягляды. Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" Ул.Караткевіча - твор глыбока нацыянальны, бо ў аснове яго ляжыць беларуская старажытная кніжнасць і народны фальклор, бо галоўныя грамадскія праблемы вырашаюцца з народнага пункту гледжання. Падзеі ў рамане адбываюцца ў сярэдзіне ХVІ стагоддзя. Перад пісьменнікам стаяла нялёгкая задача: мастацкімі сродкамі перадаць атмасферу ўжо далёкага нам часу. Характары ў рамане скрозь выдуманыя, канфлікты і іх развіццё - таксама, а разам з тым твор уражвае гістарычнай праўдзівасцю, дакладнасцю канкрэтных рэалій часу, аўтарскім разуменнем заканамернасцей грамадскага развіцця. Калі звярнуцца да пытання распрацаванасці творчасці Уладзіміра Караткевіча ў крытычнай і метадалагічнай літаратуры, то варта назваць некаторых аўтараў. Так, творчаць Караткевіча наогул разглядалі наступныя літаратуразнаўцы: А.Верабей ("Жывая повязь часоў: Нарыс творчасці У.Караткевіча"); А. Сабалеўскі ("Тэатральнае спасціжэнне Караткевіча"); А. Мальдзіс ("Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча"); М. Жабінская ("Спадчына Караткевіча - крыніца агульнага гуманізму"); М. Абола ("Неугасимый свет доброй благородной души") і многія іншыя. Што да крытычнага асэнсавання твора "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", то можна адзначыць наступных літаратуразнаўцаў і іх працы: Шынкарэнка В.К. ("Жанравыя асаблівасці рамана Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"); Чарнышова Л.В. ("Адлюстраванне народных і хрысціянскіх уяўленняў пра зямлю ў рамане Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"); Сцяпанава А. ("Рысы еўрапейскага постмадэрнізму ў творах Уладзіміра Караткевіча (на матэрыяле рамана Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"); Салдаценка Н. ("На шляху да вобраза. Парцэляцыя як сінтаксічны сродак павышэння інфармацыйнасці тэксту - на матэрыяле рамана Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"); Прашковіч Л.І. ("Аб жанрава-стылістычных асаблівасцях рамана Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"); Лявонава Е.А. ("Алюзія на вобраз Хрыста ў рамане Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"); Конан І. ("Нацыянальная гуманістычная ідэя ў рамане Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"). Твор Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца ў сучаснай беларускай раманістыцы, вызначаецца шматлікімі жанравымі і стылёвымі адметнасцямі. З гэтай прычыны, гэты твор вельмі цікавы для аналізу -менавіта гэты факт абумоўлівае актуальнасць тэмы курсавой работы Мэтай дадзенай курсавой работы з'яўляецца: выявіць асноўныя жанрава-стылёвыя адметнасці рамана Ул.караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Задачы курсавой работы абумоўлены названай мэтай і натуральна выцякаюць з яе сэнсу: - Прааналізаваць крытычную і метадычную літаратуру па тэме даследавання; - Вызначыць асноўныя асноўныя жанрава-стылёвыя адметнасці рамана Ул.караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"; - Разгледзець твор беларускага майстра на прадмет наяўнасці ў ім тых ці іншых прыкмет стылю, асаблівасцей жанравай прыналежнасці. Прадметам вывучэння ў дадзенай курсавой рабоце з'яўляецца раман Ул.Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" Аб'ектам жа, у сваю чаргу, выступаюць непасрэдна жанрава-стылёвыя адметнасці твора.

Литература

1. Абола, М. Неугасимый свет доброй благородной души / М.Абола // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць ў еўрапейскім культурным кантэксце: навуковы зборнік. - Мінск. - 2000. - С. 105 - 108. 2. Бахарава, М. Пад вясёлай маскай прытворшчыка (традыцыі смехавай культуры Франсуа Рабле ў творчасці Уладзіміра Караткевіча) - на прыкладзе рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" / М.Бахарава // Першацвет. - 1998. - №1. - С.112 - 116. 3. Гісторыя беларускай літаратуры 20ст. У 4 т. Т.4. Кн.1.- Мінск - 1992.- 928 с. 4. Грамадчанка, Т. Перад праўдай высокай і вечнай: беларуская проза сёння.- Мінск. - 1991. - 186 с. 5. Жабінская, М. Спадчына Караткевіча - крыніца агульнага гуманізму / М. Жабінская // Наша слова. - 2005. - 14 снежня. - С. 12. 6. Жаўняровіч, Пятро. Няўдалае пызямленне "Хрыста" ў Санкт-Пецярбурзе /П.Жаўняровіч // Дзеяслоў. - 2006. - №6 - С. 278 - 287. 7. Івашын, В. Да вышынь рэалізму: Асноўныя тэндэнцыіразвіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры. - Мінск. - 1983. - 265 с. 8. Караткевіч Ул. Задума: узнікненне і ўвасабленне /Ул.Караткевіч // ЛіМ. - 1971. - №5. - С. 9-10. 9. Караткевіч У. Збор твораў: У 2 т. Т. 2: Хрыстос прызямліўся ў Гародні (Евангелле ад Іуды). - Мінск. - Маст. літ. - 1980 - 437 с. 10. Конан, І. Нацыянальная гуманістычная ідэя ў рамане Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" / І.Конан // Роднае слова. - 2007. - №3. - С. 6 - 7. 11. Лявонава, Е.А. "Узысці на сваю галгофу…" інтэрпрэтацыя біблейскіх вобразаў і матываў ў рамане Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"// Лявонава Е.А. Агульнае і адметнае. - Мінск: Маст.літ. - 2003. - С. 90-126. 12. Лявонава, Е.А. Алюзія на вобраз Хрыста ў рамане Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" / Е.А. Лявонава // Беларуская мова і літаратура. - 2001. - №4. - С.121 - 127. 13. Мальдзіс, А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча / А.Мальдзіс //ЛіМ. - 1991. - 25 кастрычніка. - С. 6-7. 14. Прашковіч, Л.І. Аб жанрава-стылістычных асаблівасцях рамана Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" / Л.І. Прашковіч // У кн.: Белар. літаратуразнаўства. Міжвуз. зборн. Вып. 3. - Мінск. - Выд-ва БДУ. - 1975.- С.107 - 117. 15. Сабалеўскі, А. Тэатральнае спасціжэнне Караткевіча /А.Сабалеўскі// Масква. - 2001. - №12. - С.12 - 16. 16. Салдаценка, Н. На шляху да вобраза. Парцэляцыя як сінтаксічны сродак павышэння інфармацыйнасці тэксту - на матэрыяле рамана Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" /Н.Салдаценка // Роднае слова. - 1994. - №7-8. - С.49 - 53. 17. Сцяпанава, А. Рысы еўрапейскага постмадэрнізму ў творах Уладзіміра Караткевіча (на матэрыяле рамана Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні") /А.Сцяпанава // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць ў еўрапейскім культурным кантэксце: навуковы зборнік. - Мінск. - 2000. - С.58-62. 18. Чарнышова, Л.В. Адлюстраванне народных і хрысціянскіх уяўленняў пра зямлю ў рамане Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" /Л.В.Чарнышова // Веснік БДУ: культура і мастацтва. - 2007. - №7. - С. 27 - 32. 19. Шынкарэнка, В.К. Жанравыя асаблівасці рамана Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"/В.К. Шынкарэнка // Белар. літ. Вып. 13. - Мінск. - 1985. - С.99. 20. Шынкарэнка, В. Нястомных пошукаў дарога. Праблемы паэтыкі сучаснай беларускай гістарычнай прозы. - Мінск. - 2002. - 216 с. 21. Яскевіч, А. Карані маладога дрэва. - Мн. - 1967. - 254 с."'
Уточнение информации

+7 913 789-74-90
info@zauchka.ru
группа вконтакте