УЗНАЙ ЦЕНУ

(pdf, doc, docx, rtf, zip, rar, bmp, jpeg) не более 4-х файлов (макс. размер 15 Мб)


↑ вверх
Тема/ВариантПроза сучаснасц¦ 90-я 000-я ¦ творчасць Г.Буравк¦на (Белоруссия)
ПредметЛитература
Тип работыреферат
Объем работы8
Дата поступления12.12.2012
690 ₽

Содержание

1. Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. 2. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г.Бураўкіна СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Введение

Напярэдадні ХХІ стагоддзя савецкае грамадства ўступіла ў стадыю кардынальных перамен. Глыбінныя грамадска-палітычныя зрухі, што адбыліся ў гэтыя гады, не толькі закранулі, а проста ўзрушылі і лёс народа, і лёс чалавека. Гэтыя падзеі і змены не былі аднолькавага зместу і характару. Дзесьція яны і супярэчылі адно другому. Тое, што дзесяцігоддзямі будавалася, усталёўвалася і ўяўлялася непахісным на вякі, раптоўна, без войнаў, рэвалюцый, без якіхсьці прыродных катастроф, на працягу некалькіх гадоў развалілася ўшчэнт. Нягледзячы на вельмі складаную грамадска-палітычную абстаноўку ў краіне, літаратурны працэс не спыняўся. Асаблівай інтэнсіўнасцю пазначаны 1986-1993 гады. Літаратурны працэс гэтых гадоў, можа, як ніколі быў багаты і разнастайны, а літаратурнае жыццё - інтэнсіўным. Друкаваліся новыя творы ў часопісах, выходзілі кнігі. Стала даступнай творчая спадчына тых пісьменнікаў, каго дагэтуль зусім не выдавалі, або чые асобныя творы былі забаронены. У пераважнай большасці твораў, напісаных літаратарамі, якія перажылі высылкі, гулагі, турмы, для нас цікавая сама рэальнасць, сведчанне часу, праяўленне чалавечых магчымасцей. Так чыталіся і ўспрымаліся творы, заснаваныя на мемуарным матэрыяле: Я.Бяганскай "Мая Галгофа" (1990), Л.Геніюш "Споведзь" (1991), С.Грахоўскага "Такія сінія снягі" (1988), "Зона маўчання" (1990), Б.Мікуліча "Аповесць для сябе" (1987). Прыйшлі да чытача, сталі ўваходзіць у літаратурнае жыццё і літаратурны працэс творы пісьменнікаў беларускага замежжа, а таксама замежная перакладная літаратура, у першую чаргу класіка. Непастрэдна мастацкае даследаванне і асэнсаванне гэтага трагічнага матэрыялу, можна сказаць, толькі пачынаецца. Васіль Быкаў - адзін з тых, хто робіць гэта мэтанакіравана, асабліва заклапочана. І ў пазнейшыя гады, як і раней, нягледзячы на ўсе грамадска-палітычыя змены, на нечаканыя перамены асабістага лёсу, пісьменнік жыве актыўным творчым жыццём. Напэўна, можна сцвярджаць, што творчы стан - гэта нармальны стан жыцця для В.Быкава. Аповесці "У тумане" (1988), "Аблава" (1989), "Сцюжа" (1969, 1991), "Пакахай мяне, салдацік" (1995), "Ваўчыная яма" (1998), "Балота" (2001), падборкі апавяданняў у часопісе "Полымя", зборнік публіцыстыкі і эсэістыкі "Крыжовы шлях" (1998), кніга прыпавесцей "Пахаджане" (1999) - вось тое, што зроблена пісьменнікам, пачынаючы з сярэдзіны 1985 года. Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя.

Литература

1. "Ісці да чалавека", Аркадзь Русецкі, Мінск, "Мастацкая літаратура", 1987, с. 131-161. 2. "Парастак радка, галінка верша", Рыгор Барадулін, Мінск, "Мастацкая літаратура", 1987, с. 286-299. 3. "Беларускія пісьменнікі" (том 1), І. Э. Багдановіч, Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 1992, с. 395-405.
Уточнение информации

+7 913 789-74-90
info@zauchka.ru
группа вконтакте