УЗНАЙ ЦЕНУ

(pdf, doc, docx, rtf, zip, rar, bmp, jpeg) не более 4-х файлов (макс. размер 15 Мб)


↑ вверх
Тема/ВариантСІСТЭМА ВОБРАЗАЎ ПАЭМЫ Я.КОЛАСА "СЫМОН-МУЗЫКА"
ПредметЛитература
Тип работыкурсовая работа
Объем работы25
Дата поступления12.12.2012
890 ₽

Содержание

ЗМЕСТ: УВОДЗІНЫ ГЛАВА І. ЖАНРАВА-СТЫЛЁВЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ПАЭМЫ Я.КОЛАСА "СЫМОН-МУЗЫКА" 1.1. Ідэйна-мастацкі змест твора 1.2. Тэматыка і праблематыка паэмы "Сымон-музыка" 1.3. Паэтызацыя прыроды і навакольнага свету ў паэме "Сымон-музыка" ГЛАВА ІІ. СІСТЭМА ВОБРАЗАЎ ПАЭМЫ Я.КОЛАСА "СЫМОН-МУЗЫКА" 2.1. Роля асноўных вобразаў у паэме 2.2. Эвалюцыя поглядаў галоўнага героя паэмы ЗАКЛЮЧЭННЕ СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Введение

Уводзіны Мастак і народ… Шмат думаў пра гэта пытанне Якуб Колас, што знайшло адлюстраванне ў вершах "Песняру", "Кіньце служак", "Пясняр" і іншых, але асабліва глыбока закранае яго паэт у сваёй паэме "Сымон-музыка". Пра гэты твор шмат напісана беларускімі крытыкамі і літаратуразнаўцамі, тым не менш нельга сказаць, што эстэтычны змест паэмы цалкам вычарпаны і раскрыты. Такім чынам, можна гаварыць пра тое, што актуальнасць тэмы даследавання дадзенай курсавой работы базіруецца па-першае на значнасці аналізу дадзенага твора, а па-другое, на недастатковым узроўні яго даследавання ў літаратуразнаўчых крыніцах. Мэта дадзенай курсавой работы: даследаваць праблему духоўнага адраджэння народа ў паэме Якуба Коласа "Сымон-музыка". Улічваючы актуальнасць і мэту работы намі былі вылучаны наступныя задачы: 1. Апісаць ідэйна-мастацкі змест паэмы; 2. Вызначыць жанрава-стылёвыя адметнасці твора; 3. Апісаць ідэйна-мастацкі змест паэмы "Сымон-музыка"; 4. Разгледзець ролю вобразаў і іх адметнасці ў паэме. Твор Якуба Коласа ў зместавым і фармальным плане з'явіўся ў вялікай ступені наватарскім: ён не належыць цалкам ні да рэалістычнай, ні да рамантычнай сістэмы вобразнасці. Сама форма паэмы не ўкладваецца ў традыцыйна прынятую. Ідэйная скіраванасць паэмы мае таксама відавочную наватарскую рысу - прынцыповую сімвалічнасць, шматзначнасць, якая супрацьстаіць ідэйнай аднапланавасці і знарочыстасці фальклорнай і натуралістычнай прозы. Ні паэма, ні яе асобныя сюжэтныя хады, ні сам герой не паддаюцца адназначнаму прачытанню [13; с. 135]. Паэма "Сымон-музыка", як і "Новая зямля", была задумана Я.Коласам яшчэ ў пачатку 10-х гадоў ХХ стагоддзя. Першая частка напісана ў 1911 годзе, другая - у 1912, трэцяя і чацвёртая - у канцы 1917, пятая - у 1918. Першы сшытак (1, 2 і 3-я часткі) паэмы выйшла асобным выданнем у 1918 годзе ў Мінску. У падзагалоўку быў абазначаны яе жанр: казка жыцця. Такім чынам Колас уяўляў гэты твор у ліку іншых літаратурных казак, якія ён пісаў пачынаючы з 1906 года. У 1921 годзе ў Коўна быў выдадзены зборнік алегарычных апавяданняў пад назвай "Казкі жыцця". У 1924 годзе Якуб Колас перапрацаваў паэму, але рукапіс загінуў. Праз год яна выйшла ў свет поўнасцю ў апошняй, трэцяй рэдакцыі. Такая настойлівая праца над паэмай сведчыла пра надзённасць праблемы і на новым этапе развіцця беларускай літаратуры. У выніку перапроцоўкі твора, дапаўнення яго шматлікімі лірычнымі адступленнямі і алегарычнымі ўстаўкамі больш выразна акрэслівалася галоўная праблема, а яе вырашэнне стала больш мэтанакіраваным, паўней былі раскрыты характары галоўных герояў, узмацніўся лірызм, філасофская заглыбленасць твора. Даследчык Базаровіч М. зазначае: "Параўноўваючы першую і другую рэдакцыі паэмы, можна бачыць, наколькі патрабавальна ставіўся Якуб Колас да паэмы "Сымон-музыка". У апошняй рэдакцыі засталося прыкладна каля чвэрці першапачатковага тэксту. Твор выйграў кампазіцыйна, больш важкім стаў кожны радок, багацейшай зрабілася вобразна-паэтычная мова" [2; с. 19]. ГЛАВА І. ЖАНРАВА-СТЫЛЁВЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ПАЭМЫ Я.КОЛАСА "СЫМОН-МУЗЫКА" 1.1. Ідэйна-мастацкі змест твора У першапачатковым варыянце паэма мела падзагаловак "Казка жыцця". Гэтым самым падкрэсліваўся іншасказальны сэнс не толькі алегарычных уставак ці казак, але і ўсяго твора ў цэлым. Калі мы сочым за прыгодамі Сымона, мы бачым не проста лёс таленавітага, але абяздоленага вясковага хлопчыка, а лёс мастацтва наогул. А яно ва ўмовах эксплуататарскага ладу не можа існаваць самастойна, незалежна. Заўсёды знойдуцца дзеячы, якія будуць імкнуцца падпарадкоўваць яго сваім карыслівым мэтам. Такі вывад напрошваецца з усіх жыццёвых вандровак малога музыкі. У паэтычнай гісторыі блуканняў і пакут, трывожных роздумаў і ідэйных пошукаў Сымона праглядваецца яшчэ не меней важная заканамернасць: валодаючы незвычайнай сілай уздзеяння на чалавека, мастацтва заклікана адыгрываць пераўтваральную ролю, яго найвышэйшае прызначэнне ў тым, каб змагацца супраць цемры, зла і несправядлівасці. Так, напрыклад, уздзейнічаюць песні чарадзейнага дубка на ўсё жывое: I спяваў ён так прыўдала У той час, як свет сціхаў, Што аж неба замірала, I зямля ўся замаўкала, I дух згоды ахінаў Тады ўсё яе стварэнне, Тады ўсё слухала той спеў;

Литература

Спіс літаратуры: 1. Адамовіч, А. Якуб Колас у супраціве саветызацыі: нацыянальна-адраджэнскія крыніцы "Сымона-музыкі"/ А.Адамовіч//Крыніца. - 1998. - №10. - С. 98 - 106. 2. Базарэвіч, М. З глыбінь народных: паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка"/М.Базарэвіч//Беларусь, - 1982, - №10, - С. 19. 3. Базарэвіч, М. Першы варыянт паэмы "Сымон-музыка" Якуба Коласа /М. Базарэвіч//Беларусь, - 1967. - №12. - С. 26. 4. Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ ст. (20-50-я гады): Падручнік /У.В.Гніламёдаў, В.В.Казлова, М.А.Лазарук і інш.; Пад агул. Рэд М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. - Мн.: Выш. шк., 2000. - 511 с. 5. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4-х т.Т.1. 1901 - 1920/НАН Беларусі. Аддз-не гуманіт. Навук і мастацтваў, Ін-т літаратуры імя Я.Купалы. - Мн.: Бел. навука, 2003. - 583 с. 6. Жыгоцкі, М. Песня музыкі: Да 50-годдзя паэмы Я.Коласа "Сымон-музыка"/М.Жыгоцкі//Беларусь, - 1975 - №3, - С.9. 7. Канцэпцыя трагічнага гумманізму ў паэме Якуба Коласа "Сымон-музыка"//Беларуская літаратура І трэці ХХ стагоддзя: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ /В.А.Максімовіч. - Мн.: Беларуская навука, - 2006. - С. 273 - 285. 8. Каратай, В.К. Вечная прага нязбытнага (філасофскія нюансы паэмы "Сымон-музыка") /В.К.Каратай// З глыбінь народных. - Мн.: Выд-ва БДУ, - 1982, - С. 41 - 48. 9. Колас,Я. Сымон-музыка: Паэма: Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту./ Я.Колас. - Мн. Бел АКК, - 2002, - 288 с. 10. Конан, У. Беларускі музыка-арфей/У.Конан// Полымя, - 1992, - №11. - С. 49 - 158. 11. Лапіцкая, Т.В. Праблема народных талентаў у паэме Якуба Коласа "Сымон-музыка" /Т.В.Лапіцкая //Беларуская мова і літаратура. - 2007. - №11. - С. 24-28. 12. Махнач, Т.М. Паэма "Сымон-музыка": з гісторыі тэксту першага выдання ў трох рэдакцыях /Т.М.Махнач.// Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. - Мн., - 2007. - С. 227 - 230. 13. Максімовіч, В.А. "Паміж нябёсаў і зямлі…": паэме Якуба Коласа "Сымон-музыка"/В.А.Максімовіч//Шыпшынавы край: старонкі беларускай літаратуры 20-30-х гг. ХХ ст. - Мн., - 2002. - С. 135-144. 14. Машчэнская, Л. Ад назвы да зместу: паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка" /Л.Машчэнская//Роднае слова. - 2004. - №11, - С. 34 - 38. 15. Мельнікава, З. Канцэпцыя мастака і абставін у паэме "Сымон-музыка" Якуба Коласа і ў творах Змітрака Бядулі 20-х гг. /З.Мельнікава// Роднае слова. - 2000. - №5. - С. 16-18. 16. Мушынскі, М. Алегарычны вобраз сонечнага промня ў паэме "Сымон-музыка" Якуба Коласа/М.Мушынскі// Роднае слова. - 2009. - №1, С. 15-19. 17. Ненадавец, А.М. Чалавек і прырода ў паэме "Сымон-музыка" Якуба Коласа/А.М.Ненадавец// Беларуская літаратура. - 1988. Вып. 16. С. 120 - 126. 18. Ненадавец, А.М. Фальклорная аснова паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка" /А.М.Ненадавец// Беларуская літаратура. Вып. 13. - Мн., - Выд-ва "Універсітэцкае", - 1985, - С. 136 - 146. 19. Тарасава, Т. "Беларускай моладзі сваю паэму прысвячаю. Аўтар". Аспекты вывучэння паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка" /Т.Тарасава//Роднае слова, - 2001. - №8, - С. 66 - 71. 20. Шамякіна, Т. Вобраз музыкі ў беларускай літаратуры паводле паэм Я.Купалы "Курган" і Я.Коласа "Сымон-музыка" /Т.Шамякіна// Роднае слова. - 1992. - №12. - С. 38-44.'
Уточнение информации

+7 913 789-74-90
info@zauchka.ru
группа вконтакте