УЗНАЙ ЦЕНУ

(pdf, doc, docx, rtf, zip, rar, bmp, jpeg) не более 4-х файлов (макс. размер 15 Мб)


↑ вверх
Тема/ВариантАналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы (Белоруссия)
ПредметПедагогика
Тип работыкурсовая работа
Объем работы26
Дата поступления12.12.2012
890 ₽

Содержание

УВОДЗІНЫ.........................2 ГЛАВА І. Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе.........................5 1.1. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе..............................5 1.2. Метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у пачатковай школе........................9 ГЛАВА ІІ. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы..........14 2.1. Знаёмства з фразеалагічным фондам мовы ў межах вывучэння раздзела марфалогіі.........................20 ЗАКЛЮЧЭННЕ........................23 СПІС ЛІТАРАТУРЫ.....................25 ДАДАТАК

Введение

Праз слова i фразеалагізм мова звязана з рэчаінасцю непасрэдна, таму што менавіта гэтыя адзінкі служаць найменнямі разнастайных прадметаў, з'яў i паняццяў. Вывучэнне названых адзінак беларускай мовы мае на мэце ўзбагаціць вучняў усведамленнем таго, што лексіка i фразеалогія - гэта такія моўныя сістэмы, у якіх адлюстраваны асаблівасці ннацыянальнага светабачання i светаразумення i праз якія чалавек далучаецца да культуры, духоўнасці i маралі беларускага народа. Сучасная школа ставіць задачу ўзмацніць практычную накіраванасць навучання, максімальна выкарыстаць яго для развіцця і выхавання асобы. У гэтай сувязі ўзрастае маўленчая арыентацыя школьнага курса беларускай мовы, які павінен забяспечыць не толькі сістэму тэарэтычных ведаў, але і трывалыя навыкі актыўнага валоданне мовай ва ўсіх яе стылёвых разнавіднасцях. Большую ўвагу прыцягваюць пытанні вывучэння фразеалогіі - дзейснага сродку развіцця мыслення і маўленчай культуры, маральна-этычнага і эстэтычнага выхавання вучняў. Пачаў складвацца асобны раздзел методыкі развіцця мовы, які пакуль што не мае сталай назвы, называецца па-рознаму: "Работа над фразеалагічнымі сродкамі", "Работа над фразеалагізмам", "Фразеалагічная работа". Калі звярнуцца да пытання ступені распрацаванасці праблемы вывучэння фразеалогіі ў лінгвістычнай літаратуры, то варта адзначыць наступныя прозвішчы аўтараў і іх работы. Даследаванню паходжання ўстойлівых словазлучэнняў у іх сувязі з народнай духоўнай культурай прысвяцілі свае работы М.І. Талстой, В.М.Макіенка, Ю.А. Гваздароў, А.С. Аксамітаў, І.Я. Лепешаў, Ф.М.Янкоўскі, В.Д.Ужчанка, А.А. Іўчанка і іншыя рускія, беларускія і ўкраінскія моваведы. Работы названых аўтараў сведчуць пра тое, што сувязь мовы з "пазамоўнай рэчаіснасцю" асабліва яскрава праяўляецца ў фразеалагізмах, многія з якіх гістарычна звязаны са старажытнымі павер'ямі і ўяўленнямі. Калі гаварыць непасрэдна пра вывучэнне фразеалагічных адзінак у школе, то варта назваць такія работы: В.Ляшчынская ў сваёй працы ("Аспекты вывучэння фразеалагізмаў у сістэме навучання беларуская мове") прыводзіць найбольш важныя і шырокаўжывальныя прыёмы параўнання і супастаўлення беларускіх фразеалагізмаў з фразеалагічнымі адзінкамі рускай мовы. Сярод іх шлях падбору эквівалентнага паводле значэння слова ці слоў, падбор сінанімічнага фразеалагізма, антанімічнага фразеалагізма. Звяртаецца ўвага ў дадзенай працы і на іншыя асаблівасці ўжывання фразеалагізмаў. Так, у прыватнасці, зазначаецца, што пры выкарыстанні фразеалагізмаў неабходна захоўваць кампанентны склад, парадак, паслядоўнасць размяшчэння кампанентаў, адсутнасць пунктуацыйнага афармлення ў пэўных тыпах фразеалагічных адзінак. Звяртаецца ўвага ў дадзенай працы і на спалучальнасць фразеалагізмаў з пэўнымі словамі - суправаджальнікамі, што не ўключаюцца ў склад фразеалагічнай адзінкі, але з'яўляюцца неабходнымі для сэнсавай звязкі фразеалагізма са словамі кантэксту. М.У. Юнаш у сваёй працы ("Выкарыстанне фразеалагізмаў у мове (на прыкладзе беларускай драматургіі)") засяроджвае ўвагу на здольнасці мовы мастацкай літаратуры, акрамя традыцыйнага выкарыстання фразеалагічных адзінак, раскрываць патэнцыял зваротаў. У такім выпадку фразеалагізм рэалізуецца ў адмыслова створаным кантэксце. Пісьменнікі пры дапамозе розных прыёмаў па-майстэрску абнаўляюць іх форму і абыгрываюць змест. У працы прыводзяцца прыклады такіх метадаў, як выкарыстанне фразеалагізма ў незвычайных для яго значэннях, сутыкненне фразеалагізма і аманімічнага свабоднага словазлучэння, семантычны паралелізм, замена прыфразеалагічнага кампанента кантэкстуальна абумоўленым і інш. Акрамя таго, у працы прыводзяцца прыклады практыкаванняў для працы з фразеалагізмамі на ўроках літаратуры ("устаўце ў фразеалагічныя адзінкі прапушчаныя словы", "прачытаць і растлумачыць значэнне выдзеленага фразеалагізма", "да прыведзеных слоў падбярыце фразеалагізм з тым жа значэннем", "вызначыць з якім са значэнняў выкарыстоўваецца дадзены фразеалагізм у тэксце") [15; С.56]. Актуальнасць тэмы, абранай у якасці даследавання нашай курсавай работы абумоўлена слабой распрацаванасцю ў літаратуры пытання вывучэння фразеалагічнага багацця беларускай мовы ў малодшых класах. Мэтай даследавання з'яўляецца: разгледзець метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах. З пастаўленай мэты вынікаюць і задачы даследавання: - Прааналізаваць і вывучыць адпаведную лінгвістычную літаратуру па тэме даследавання; - Вызначыць асноўныя метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах; - Прааналізаваць падручнікі беларускай мовы на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы; - Распрацаваць урок па вывучэнню фразеалагізмаў у малодшых класах.

Литература

1. Валынец Т.М. Беларуская мова: падручнік для 4-га кл. агульнаадукац. устаноў з рускай мовай навучання. У 2 ч. - Мн., Нац інстытут адукацыі, - 2008. 2. Гамеза Л. Вывучэнне фразеалогіі беларускай мовы у школе // Роднае слова, - 1997, - №3, - С. 79-81. 3. Даніловіч М.А. Вывучэнне фразеалогіі на ўроках мовы: Дапаможнік для настаўнікаў. - Мн.: Нар.асвета, - 1991. - 96 с. 4. Коваль У.І. Чым адгукаецца слова: Фразеалогія ў павер'ях, абрадах і зычаях. - Мн.; Нар.асвета, 1994. - 48 с. 5. Клышка А. Літаратурные чытанне: падручнік для 4-га класа агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання. - Мінск: НІА, - 2008. - 128 с. 6. Красней В. П. Гранi слова: Факультатыўны курс "Лексiка i фразеалогiя беларускай мовы". - Мн., 1996, - 17 с. 7. Леванцэвіч Л.В. Развіццё пачуцця гумару фразеалагічнымі сродкамі. - У кн.: Рэформа школы: навучанне і выхаванне малодшых школьнікаў. Зб-нік матэрыялаў рэгіянальнай навуковай канферэнцыі (5 лістапада 1999). - Брэст, - 2000, - С.84-88. 8. Лукашук М.П. Развіццё мовы вучняў пачатковых класаў: Вучэбны дапаможнік для пед ін-таў. - Мн.: Выш. школа. - 119 с. 9. Ляшчынская В. Аспект вывучэння фразеалагізмаў у сістэме навучання беларускай мове. - 2009, - №2, С. 91 - 93. 10. Ляшчынская В. А., Станкевiч А. А. Практыкаваннi па лексiцы i фразеалогii. - Мн., 1964, - 165 с. 11. Савіцкая І. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыка фразеалагічных адзінак// Роднае слова, - 2008, - №3, - С.65-66. 12. Садоўская А. Фразеалогія ў кантэксце культуры: практычныя заданні//Роднае слова, - 2008, - №9, с. 70 - 74. 13. Садоўская А. Нацыянальна-культурны кампанент беларускай фразеалогіі // Роднае слова, - 2008, - №2, - С.41 - 43. 14. Сачанка С. Вывучэнне фразеалогіі на ўроках беларускай мовы// Роднае слова, - 2007, - №7, - С. 34-35. 15. Юнаш М.У. Выкарыстанне фразеалагізмаў у мове (на прыкладзе беларускай драматургіі)// Бел. мова і літаратура, - 2005, - №4, - С. 50-57.'
Уточнение информации

+7 913 789-74-90
info@zauchka.ru
группа вконтакте