УЗНАЙ ЦЕНУ

(pdf, doc, docx, rtf, zip, rar, bmp, jpeg) не более 4-х файлов (макс. размер 15 Мб)


↑ вверх
Тема/ВариантУвядзенне хрысціянства на беларускіх землях
ПредметИстория
Тип работыконтрольная работа
Объем работы11
Дата поступления12.12.2012
690 ₽

Содержание

ПЛАН: 1. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях........2 2. Культура. Вядомыя дзеячы асветы (Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч)...........................6 Спіс літаратуры......................11

Введение

1. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях Пачатак масавага распаўсюджвання хрысціянства на беларускіх землях цесна звязана з палітыкай вялікага кіеўскага князя Уладзіміра, які імкнуўся зрабіць яго дзяржаўнай і народнай рэлігіяй на Русі. Ён ахрысціў у 988 г. кіяўлян, "крести же и всю землю Русскую от конца и до конца и идолы сокруши". Стаўку ў правядзенні агульнадзяржаўнай палітыкі хрысціянізацыі ў Полацкай зямлі ён рабіў на прызначанага тут князем Ізяслава, сына ад Рагнеды; у Тураўскай зямлі - на пасаджанага на трон прыёмнага сына Святаполка. Ізяслаў, згодна з летапіснай характарыстыкай, шанаваў царкву, чытаў Святое пісанне. Старажытнейшым хрысціянскім цэнтрам Беларусі лічыцца Заслаўе (старажытная назва Ізяслаўль), якое ў 80-я гг. X ст. стала княжацкай рэзідэнцыяй. Высланая ў Ізяслаўль разам з сынам пасля няўдалага замаху на Уладзіміра, Рагнеда прыняла манаства пад імем Анастасіі і заснавала тут манастыр. Яна стала першай згаданай летапісамі манашкай ва ўсходнеславянскім свеце. Дзеля належнага царкоўнага ўладкавання тэрыторыі сваёй дзяржавы, Уладзімір стварыў у буйных гарадах і княствах епархіі - царкоўныя акругі з епіскапамі на чале. У 992 г. была заснавана Полацкая епархія, якая распаўсюджвала сваю духоўную ўладу на ўсходнюю і цэнтральную Беларусь. Першым полацкім епіскапам, вядомым нам, быў кіева-пячорскі манах Міна, пасвечаны ў гэты сан у 1105 г. У 1005 г. утворана Тураўская епархія. Першым епіскапам быў пастаўлены Фама. Яго ўлада распаўсюджвалася на вялікую тэрыторыю Заходняй Беларусі. Епіскапскія кафедры былі духоўнымі цэнтрамі, з якіх распаўсюджвалася і ўмацоўвалася праваслаўная вера і развівалася царкоўна-рэлігійнае жыццё, утвараліся хрысціянскія абшчыны, будаваліся храмы, адчыняліся манастыры і школы. Хрысціянізацыя Тураўскай зямлі пачынаецца пры Святаполку (988-1015 гг. - князь тураўскі, 1015-1019 гг. - вялікі кіеўскі князь), больш вядомым як "Святаполк Акаянны". Нязгодны з рэлігійнай палітыкай Уладзіміра, вымушаны лічыцца з настроямі сваёй дружыны і тураўскай знаці, якія насцярожана ўспрымалі любыя пачынанні Кіева, Святаполк стаў патураць заходняму адгалінаванню хрысціянства. Нагадаем, што ў тыя часы хрысціянства яшчэ фармальна заставалася адзіным. Ён ажаніўся на каталічцы, наблізіў да сябе калабжэгскага епіскапа Рэйнберна - вядомага барацьбіта з язычніцтвам на тэрыторыі Польшчы - і аддаў перавагу каталіцтву, збіраўся ўвесці менавіта гэту веру ў сваім княстве. Зразумела, чаму тагачасныя і пазнейшыя праваслаўныя аўтары былі прасякнуты нянавісцю да Святаполка, які патураў іншай ад праваслаўя веры. Працэс пашырэння новай веры быў няўмольным. У сярэдзіне ХІ ст. знакамітым князем Усяславам у Полацку быў узведзены Сафійскі сабор (завершаны да 1066 г.), які стаў дзяржаўным храмам княства і нацыянальнай святыняй для усіх наступных пакаленняў беларусаў. Гэта першы з вядомых храмаў і першае мураванае збудаванне на Беларусі. У ХІІ ст. у Полацку і яго ваколіцах узнікаюць манастыры. Вялікія заслугі ў распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці і культуры ў Полацкай зямлі належаць Ефрасінні Полацкай, якая за сваю асветніцкую дзейнасць пазней была прылічана праваслаўнай царквой да ліку святых і да нашага часу ўшаноўваецца як нябесная заступніца Беларусі. Прыняцце хрысціянства з'явілася адной з найважнейшых падзей пачатковай гісторыі Беларусі. На працягу стагоддзяў праваслаўная царква аказвала моцны ўплыў на ўсе бакі жыцця нашых продкаў, на іх культуру, мараль, быт. Хрысціянства прынесла на Беларусь зусім новы светапогляд, спрыяла развіццю феадальных адносін, узмацненню княжацкай улады, умацаванню дзяржаўнай самастойнасці Полацкай зямлі. У супрацьборстве розных укладаў царква прымала бок гістарычна найбольш перспектыўнага, дапамагала яму канчаткова аформіцца і ўмацавацца. Прыняцце новай веры прывяло да ўстанаўлення больш цесных міжнародных сувязяў з хрысціянскімі дзяржавамі. Мясцовыя князі атрымалі магчымасць уступаць у дынастычныя шлюбы з прынцэсамі з імператарскіх, каралеўскіх, княжацкіх дамоў Еўропы. Прыняцце Беларуссю ўсходняга хрысціянства прадвызначыла збліжэнне яе з Візантыяй і краінамі гэтай жа рэлігійнай арыентацыі. Хрысціянства надало магутны імпульс культурнаму развіццю Беларусі.

Литература

Спіс літаратуры: 1. Гicторыя Беларусi: у 2ч. /Под рэд. Новiка Я.К., Марцуля Г.С. -Мн., 1998. - 400 с. 2. Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. - Мн. 2002. - 592 с. 3. Майхрович А.С. Поиск истинного бытия и человека: Из истории философии и культуры Беларуси. Мн., 1992. - 326 с. 4. Трещенок Я.И. История Беларуси: В 2 ч. Ч.1. Досоветский период: Учебное пособие для студентов высш учебных заведений /Я.И. Трещенок. - Могилев: МГПУ им. А.А.Кулешева, 2004. - 296 с. 5. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси: Учеб. пособие. 2-е изд., перераб. и доп. -Мн.: Вышэйшая школа, 2004. - 463 с.'
Уточнение информации

+7 913 789-74-90
info@zauchka.ru
группа вконтакте